11 верасня Вадзім Бельскі, выкладчык Гомельскага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта імя Сухога, выйшаў да ВНУ з адзіночным пікетам у падтрымку шахцёра Юрыя Корзуна. Яго затрымала міліцыя, а суд пакараў арыштам на 3 дні, піша Радыё Свабода.

У падтрымку Вадзіма Бельскага выйшлі студэнты, выкладчыкі і неабыякавыя людзі. Пасьля акцыі былі затрыманыя выкладчык БелДУТ, гісторык і краязнаўца Яўген Малікаў і намеснік дэкана тэхнічнага ўніверсітэта імя Сухога Уладзімір Быстранкоў. Намесніка дэкана, па сведчанні тых, хто быў з ім у ізалятары часовага ўтрымання, забралі проста з лекцыі супрацоўнікі міліцыі. Сёння суд Навабеліцкага раёна пакараў намесніка дэкана штрафам у памеры 270 рублёў.

У будынку Чыгуначнага РАУС сёння судзілі шэраг затрыманых, у тым ліку выкладчыка БелДУТ Яўгена Малікава. Ён атрымаў 5 дзён арышту.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0