Фота Вадзіма Заміроўскага, TUT.BY

Фота Вадзіма Заміроўскага, TUT.BY

Сайт Міністэрства па падатках і зборах і электронныя сэрвісы працуюць у штатным рэжыме. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе МПЗ, піша Tut.by. Раней у сетцы распаўсюджвалася паведамленне, што на падатковыя сэрвісы могуць здзейсніць кібератакі.

Тое, што атакі на сайт і электронныя сэрвісы МПЗ цяпер ідуць, у ведамстве не адмаўляюць. Але акцэнтуюць увагу на тым, што збояў у працы сэрвісаў для карыстальнікаў няма.

Паводле звестак ведамства, раніцай у панядзелак назіраліся нязначныя праблемы з уваходам у асабістыя кабінеты карыстальнікаў.

Па нашай інфармацыі, з падобнымі цяжкасцямі сутыкаліся і раней юрыдычныя асобы, якія заходзяць у асабістыя кабінеты па электронным лічбавым подпісе. Пры абнаўленне браўзера, як правіла, усё спрацоўвала.

У ведамстве адзначаюць, што не бачаць перадумоў для збояў у працы электронных сэрвісаў, бо «яны маюць дастатковую абароненасць».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0