Пасол Украіны Ігар Кізім

Пасол Украіны Ігар Кізім

Пасол Украіны Ігар Кізім накіраваў ноту ў Міністэрства замежных спраў Беларусі ў сувязі з парушэньнем Венскай канвэнцыі, паведамілі «Радыё Свабода» ў пасольстве Ўкраіны ў Менску.

Падставай стала праверка на беларускай мяжы аўтамабіля пасла Ігара Кізіма, які вяртаўся з Кіева пасьля кансультацый у Міністэрстве замежных спраў Украіны ў Менск.

На мяжы пасол папярэдзіў беларускіх памежнікаў, што іх патрабаваньні не адпавядаюць Венскай канвэнцыі аб дыпляматычных стасунках, і заявіў, што напіша ноту ў МЗС Беларусі ў выпадку яе парушэньня, што не спыніла памежнікаў.

Венская канвэнцыя прадугледжвае недатыкальнасьць маёмасьці і транспарту дыпляматаў.

11 верасьня Памежны камітэт Беларусі апублікаваў відэа праверкі аўтамабіля амбасадара, адмаўляючы парушэньне канвэнцыі.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?