«Бягучыя і перспектыўныя пытанні супрацоўніцтва ў газавай сферы» абмеркаваў на сустрэчы ў пятніцу ў Санкт-Пецярбургу старшыня праўлення «Газпрам» Аляксей Мілер з беларускай дэлегацыяй, піша Інтэрфакс.
У Пецярбург прыехалі пасол Беларусі Уладзімір Сямашка і міністр энергетыкі Віктар Каранкевіч.
Кантракты паміж «Газпрамам» і ААТ «Газпрам трансгаз Беларусь» на пастаўку газу ў Беларусь і яго транспарціроўку праз тэрыторыю рэспублікі дзейнічаюць да канца 2020 года, нагадвае расейская кампанія. 14 лютага 2020 года падпісаны пратакол паміж «Газпрамам» і ўрадам рэспублікі аб парадку фарміравання цэн пры пастаўцы прыроднага газу ў Беларусь у 2020 годзе.
Цана газу для Беларусі на 2020 год вызначана ў $127 за тыс. куб. м. З верасня яна зноў ніжэйшая за каціроўкі на еўрапейскім спотавым рынку.





