На тэрыторыі амбасады Швецыі ў Мінску зараз знаходзіцца жыхар Віцебска Уладзіслаў Кузнечык разам з бацькам Віталём. Іх выхаду чакаюць сілавікі, піша Белсат.
Паводле яго, іх спрабавалі затрымаць на акцыі 6 верасня ў Мінску, пырснулі ў вочы слезацечным газам, білі дубінкамі. Сын здолеў вызваліць бацьку, але, баючыся пераследу, Кузнечыкі чатыры дні хаваліся.
Сёння яны паспрабавалі патрапіць у амбасаду Швецыі ў Менску, каб папрасіць прытулку. Паколькі іх не пусцілі, яны пераскочылі цераз плот на тэрыторыю дыппрадстаўніцтва.
Зараз, як распавёў Уладзіслаў Кузнечык, сілавікі атачылі амбасаду і чакаюць выдачы ўцекачоў.





