Рэспубліканская партыя заявіла, што не падпісвала «Дэкларацыю дзесяці» беларускіх партыяў, піша Еўрарадыё.

«Ніхто не вёў перамовы ні з кім з членаў кіруючага органа партыі ў дадзены момант. Кармазін, які падпісаў гэтую рэзалюцыю, самазванец, рашэннем ВСЦП РП выключылі яго яшчэ ў траўні месяцы 2020 года за дзеянні ад імя Рэспубліканскай партыі, не адпаведныя Статуту РП і не сумяшчальныя з сяброўствам у партыі», — заяўляюць у партыі. 

У партыі з канца 2019 года адбываецца ўнутрыпартыйны канфлікт, які дагэтуль не развязаны.

Як пісалася ўчора, 10 верасня 10 з 15 партыяў, зарэгістраваных у Беларусі, падпісалі сумесную заяву. У гэтай дэкларацыі яны запатрабавалі спыніць гвалт, вызваліць затрыманых, пачаць крымінальныя справы па фактах забойстваў, катаванняў, адвольных затрыманняў. Таксама яны запатрабавалі ад уладаў пачаць дыялог і на працягу паўгода правесці новыя прэзідэнцкія выбары. 

Паведамлялася, што пад дэкларацыяй падпісаліся чатыры партыі, якія мелі рэпутацыю праўладных — Сацыяльна-спартовая, Рэспубліканская, Партыя працы і справядлівасці, а таксама Партыя народнай згоды. 

Праўладныя і апазіцыйныя партыі падпісалі дэкларацыю аб спыненні гвалту і правядзенні новых выбараў цягам паўгода

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0