Праваабаронцу «Вясны» з Брэста Уладзіміра Вялічкіна і яго жонку Маргарыту Вялічкіну расшукваюць супрацоўнікі міліцыі. Кажуць, што за ўдзел у маршы Салідарнасці 6 верасня.
Прадстаўнік Брэсцкага РАУСа паведаміў праваабаронцу, што хочуць папярэдзіць пра магчымую крымінальную адказнасць.





