Пра гэта паведаміў прэс-сакратар расійскага прэзідэнта Дзмітрый Пяскоў, паведамляе ТАСС.
— Візіт Лукашэнкі ў Расію адбудзецца 14 верасня. Гэта будзе працоўны візіт, у яго будзе размова з Пуціным. Падпісанне дакументаў, прэс-канферэнцыя або заявы для прэсы па выніках перамоваў не плануецца, — сказаў Пяскоў.





