У Гомелі выявілі аўтара тэлеграм-пагроз у дачыненні да дэпутата Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў. 5 верасня 43-гадовы гамяльчук пакінуў у тэлеграм-чаце публічнае паведамленне з абразамі і пагрозай прымянення гвалту ў дачыненні да службовай асобы, паведамляе прэс-служба МУС.
У выніку распачатая крымінальная справа за пагрозу ў дачыненні да службовай асобы, якая выконвае службовыя абавязкі, або іншай асобы, якая выконвае грамадскі абавязак.
Агулам па стане на 9 верасня ўнутранымі органамі зафіксавана 122 пагрозы службовым асобам у сувязі з выкананнем імі службовых абавязкаў. Такія паведамленні паступалі ў СМС, праз месенджары, сацсеткі, ва ўлётках і па электроннай пошце. Па гэтых фактах Следчым камітэтам распачатыя 43 крымінальныя справы.





