Літоўскі сейм 10 верасня прызнаў Святлану Ціханоўскую нацыянальна абраным лідарам. Аляксандра Лукашэнку ў заяве парламента назвалі нелегітымным кіраўніком.

За такую рэзалюцыю адзінагалосна выступіў 91 сябра Сейма. Сярод аўтараў рэзалюцыі — міністр замежных спраў Літвы Лінас Лінкявічюс, спікер Віктарас Пранцкеціс. Літва падтрымлівае беларускі народ у яго імкненні да правядзення новых празрыстых і дэмакратычных прэзідэнцкіх і парламенцкіх выбараў.

У дакуменце дэпутаты называюць Аляксандра Лукашэнку незаконным кіраўніком, заклікаюць міжнародную грамадскасць ацэньваць любыя яго дзеянні па заключэнні новых пагадненняў з Расіяй як злачынствы супраць народа і фактычную анексію краіны, перадае Delfi. 

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?