Фота Надзеі Бужан

Фота Надзеі Бужан

Акцыі пратэсту не азначаюць, што прэзідэнта не падтрымлівае большасць. Галоўны паказчык — гэта вынікі выбараў. Аб гэтым заявіў прэс-сакратар Уладзіміра Пуціна Дзмітрый Пяскоў.

Што тычыцца беларускіх падзей — заўсёды пасля ўсіх выбараў ёсць незадаволеныя, пытанне толькі ў большасці яны ці ў меншасці. Нават масавая акцыя пратэсту не азначае, што не падтрымліваюць прэзідэнта большасць. Беларускія падзеі трэба пакінуць на меркаванне самой Беларусі, — заявіў прадстаўнік Крамля, адказваючы на пытанне Znak.com.

На думку Пяскова, «адзіным магчымым барометрам падтрымкі дзеючага палітыка з'яўляюцца галасы выбаршчыкаў».

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?