РБК-Украіна
Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі лічыць малаверагодным, што цяперашнія пратэсты ў Беларусі прывядуць да павелічэння ўплыву Расіі на краіну, піша «Радыё Свабода».
«Расія заўсёды мела моцны ўплыў на Беларусь. Сёння беларускі народ змагаецца за справядлівасць, свабодныя і сумленныя выбары. Гэтая барацьба не спыніцца, але я не думаю, што яна сумяшчальная з узмацненнем уплыву Расіі на Беларусь», — сказаў Уладзімір Зяленскі ў інтэрв'ю найбуйнейшаму ў Ізраілі выданню The Jerusalem Post.
«Беларускі народ хоча сапраўднай, а не расійскай «дэмакратыі». У любым разе мы не падтрымліваем умяшанне любой дзяржавы ва ўнутрыпалітычную сітуацыю ў Беларусі, і мы лічым, што беларускі народ павінен сам вырашыць, як рухацца ў будучыню і што ён хоча», — дадаў Уладзімір Зяленскі, адказваючы на пытанне, ці не выклікае ў яго занепакоенасць, што сітуацыя ў Беларусі прывядзе да дамінавання Расіі ва ўсёй Усходняй Еўропе.





