Прэм'ер-міністр Літвы Саўлюс Сквярняліс заявіў, што санкцыі ў адказ, якімі ў пятніцу пагражаў Літве і Польшчы Лукашэнка, у першую чаргу ўдараць па Беларусі, піша Інтэрфакс.

«Цяжка зразумець: наколькі трэба чапляцца за ўладу і ненавідзець свой народ, каб праз закранутыя амбіцыі вырашыцца шкодзіць сваёй дзяржаве і яе грамадзянам», — сказаў Сквярняліс.

«Калі рашэнні, аб якіх сёння кажа Лукашэнка, будуць прынятыя, яны ў першую чаргу ўдараць па самой Беларусі», — дадаў ён.

Лукашэнка ў пятніцу заявіў, што гатовы ўвесці санкцыі ў адказ у дачыненні да Літвы і Польшчы, якія плануюць прыняць меры супраць уладаў Беларусі праз падазрэнні ў фальсіфікацыі выбараў і дзеянняў сілавых структур супраць мірных пратэстуючых.

Ён дадаў, што Беларусь не будзе выкарыстоўваць парты Літвы для экспарту сваёй прадукцыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0