Фота Ірыны Арахоўскай

Фота Ірыны Арахоўскай

Нобелеўскую лаўрэатку па літаратуры Святлану Алексіевіч выклікалі сёння, 26 жніўня а 14-й, у Следчы камітэт у якасці сведкі па крымінальнай справе, заведзенай па факце стварэння Каардынацыйнай рады. 

Алексіевіч уваходзіць у склад прэзідыума Каардынацыйнай рады. Учора ў СК выклікалі экс-міністра культуры і экс-дырэктара Купалаўскага Паўла Латушку. Допыт цягнуўся некалькі гадзін, а Латушка застаўся ў статусе сведкі.

У пятніцу ў СК выклікалі Максіма Знака і Лілію Уласаву. 

Два іншыя члены Каардынацыйнай рады — Вольга Кавалькова і кіраўнік страйкама МТЗ Сяргей Дылеўскі — атрымалі па 10 сутак арышту за арганізацыю пікета каля Трактарнага завода.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0