У Крычаве пракуратура вынесла папярэджанне актывісту АГП Сяргею Няроўнаму і актывісту прафсаюза работнікаў РЭП Юрыю Шувалаву за ўдзел у акцыях пратэсту, піша mogilev.online.
Сяргей Няроўны — адзін з аўтараў рэзалюцыі «Сходу жыхароў Крычава». У ёй жыхары горада патрабавалі «неадкладнай адстаўкі Лукашэнкі», вызвалення палітвязняў, арышту ўсіх, хто мае дачыненне да гвалту супраць мірных грамадзян, а таксама прызнання Ціханоўскай прэзідэнтам Беларусі.





