На плошчы Незалежнасці сёння прайшоў чарговы мітынг, які, нягледзячы на непагадзь, сабраў тысячы ўдзельнікаў.
Нагадаем, у гэты дзень, 29 гадоў таму, 25 жніўня 1991 года Вярхоўны Савет Беларусі прыняў Канстытуцыйны закон аб незалежнасці нашай краіны.
Сёння на плошчу Незалежнасці прыйшлі дэпутаты, якія ўдзельнічалі ў прыняцці Закона аб незалежнасці.
На мітынг людзей заклікалі Зянон Пазняк, Святлана Ціханоўская, блогер Нехта.
_______________________________
19:52
19:39
19:15 Перад прысутнымі пачалі выступаць «дэпутаты незалежнасці». Гэта чальцы Апазіцыі БНФ у Вярхоўным Савеце ХІІ склікання Пётра Садоўскі, Сяргей Антончык, Лявон Баршчэўскі, Лявонці Зданевіч.
18:53 Сёння вечарам у Мінску дажджлівае надвор'е, многія ўдзельнікі стаяць з парасонамі.
18:45
«Мы тут улада», — скандуюць людзі.
18:39
У Чырвоным касцёле зноў «невядомыя» адключылі электрычнасць. Так было і падчас Маршу новай Беларусі 23 жніўня.
Гэта мае вельмі практычны сэнс: у храме адкрыты доступ да кранаў з вадой і туалетаў, іншых на Плошчы няма, калі не лічыць кавярань. І людзям даводзіцца ў цемры, у сутарэннях падсвечваць туды сабе дарогу ліхтарыкамі. 23 жніўня ў пункце збору 200-тысячнага Маршу ўлады горада не паставілі ніводнага біятуалета. На 10-тысячным мітынгу лукашэнкаўцаў 16 жніўня іх стаялі дзясяткі.
18:36
18:32 Карэспандэнты НН паведамляюць пра праблемы з інтэрнэтам у раёне Плошчы.
18:30 Ля Чырвонага касцёла людзі паставілі міні-мемарыял загінулых падчас паслявыбарных пратэстаў.





