Даверанай асобе Сьвятланы Ціханоўскай і сябру прэзыдыюму Каардынацыйнай рады Вользе Кавальковай Заводзкі суд сталіцы прысудзіў 10 дзён арышту за «арганізацыю несанкцыянаванай акцыі» (ч. 2 арт. 23.34 КаАП), піша Радыё Свабода.
Кавалькову вінавацілі ў тым, што яна заклікала да страйку і парушыла закон аб правядзеньні масавых мерапрыемстваў.
Вёў працэс праз скайп судзьдзя суда Заводзкага раёна Дзьмітрый Астапенка. Сама Вольга Кавалькова знаходзілася ў ізалятары часовага ўтрыманьня на завулку Акрэсьціна.





