Учора ўвечары людзі зноў сабраліся ў цэнтры Горак. У руках яны трымалі па адной літары, якія разам складваліся ў фразу «Народ не забудзе Акрэсціна», пішуць horki.info.
Праз некаторы час да ўдзельнікаў акцыі пад'ехала міліцыя, якая папрасіла разысціся, таму што мерапрыемства не дазволена. Людзі павярнуліся ў бок плошчы Якубоўскага і ўсклалі кветкі герою вайны супраць фашызму.





