У сацсетках распаўсюдзілася інфармацыя, што некалькіх работнікаў Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз звольнілі з працы за ўдзел у Маршы Новай Беларусі, які праходзіў у нядзелю, 23 жніўня.

«Наша Ніва» звязалася з адным са звольненых работнікаў. Суразмоўца папрасіў не называць яго імя, адмовіўся ад падрабязных каментароў. Але ён пацвердзіў, што яго і яшчэ двух супрацоўнікаў сапраўды звольнілі. Па яго словах, гэта было звязана з іх удзелам у шэсці.

Падрабязнасці і абставіны звальнення суразмоўца агучваць не захацеў.

«Наша Ніва» звярнулася па тлумачэнні ў Дзяржаўны камітэт судовых экспертыз, але там адказалі, што не даюць каментароў.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?