Аляксандр Лукашэнка даручыў Мінфіну падумаць аб напрамках рэфінансавання знешняга доўгу пры неабходнасці, піша Інтэрфакс.

«Як ідуць тут справы? Калі яго трэба дзесьці рэфінансаваць, значыць, нам трэба падумаць, па якіх напрамках разгортваць гэтую працу», — сказаў Лукашэнка на сустрэчы з першым намеснікам прэм'ер-міністра Мікалаем Снапковым і міністрам фінансаў Юрыем Селіверставым.

«Калі мы не будзем рэфінансаваць, самі справімся, значыць, вы мне павінны далажыць, якім чынам», — сказаў ён.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна