Пра гэта TUT.BY распавяла намесніца начальніка аддзела выхаваўчай работы Камітэта па адукацыі Мінгарвыканкама Надзея Вялікая. Прычына дадзенага рашэння — эпідэміялагічная сітуацыя.

У прэс-службе Міністэрства адукацыі распавялі: у сувязі з эпідэміялагічнай сітуацыяй мясцовыя ўпраўленні адукацыі і адміністрацыі школ самі вызначаюць, у якім фармаце праводзіць Дзень ведаў. Яны ж і вырашаюць, ці будуць у іх лінейкі, ці не.

— 1 верасня для дзяцей — гэта свята, таму ў сельскай мясцовасці, дзе класы невялікія, лінейкі, вядома ж, пройдуць — удакладніла Людміла Высоцкая, прэс-сакратарка Міністэрства адукацыі.

— У гарадскіх школах, дзе шмат дзяцей, фармат урачыстых мерапрыемстваў, выконваючы ўсе санітарна-эпідэміялагічныя меры, будуць вызначаць адміністрацыі школ.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна