БелТА

БелТА

Усе сацыяльныя абавязацельствы перад людзьмі, якія датычацца выплат заработнай платы ў бюджэтнай сферы і пенсій, будуць безумоўна выкананыя. Аб гэтым заявіў сёння журналістам міністр фінансаў Юрый Селіверстаў, піша БелТА.

Па словах міністра, пэўны недабор даходаў у рэспубліканскім бюджэце стварае некаторыя цяжкасці ў фінансаванні выдаткаў.

«Гэта досыць вялікія цяжкасці з пункту гледжання папярэдніх гадоў.

Але з улікам таго, што ў нас ёсць пэўны аб'ём рэшткаў, які мы сфармавалі ў папярэднія гады, усе сацыяльныя абавязацельствы мы выплацім. Што тычыцца заработнай платы, падтрымкі Фонду сацыяльнай абароны па пенсіях — тут усё будзе рэалізавана», — сказаў Юрый Селіверстаў.

Разам з тым ён адзначыў, што дзяржава аптымізуе свае выдаткі, ад некаторых з іх адмовіцца. «Але гэта не закране абавязкі. Усе абавязацельствы перад людзьмі па заработнай плаце і іншыя будуць выкананыя безумоўна», — яшчэ раз падкрэсліў міністр.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?