Бацька Мікіты Крыўцова ў прысутнасці незалежнага судова-медыцынскага эксперта і адваката агледзеў цела сына ў моргу.

«Паводле нашага эксперта, трэба дачакацца вынікаў даследаванняў, найперш гісталагічных, — паведаміў Радыё Свабода адвакат Крыўцовых Віктар Мацкевіч. — Цела за гэты час моцна змянілася. Бацьку вельмі цяжка было на гэта глядзець».

Паводле эксперта, як перадае адвакат, «адбыліся выразныя гніласныя змены мяккіх тканак цела, выяўленыя косткі».

Жыхар Маладзечна Мікіта Крыўцоў знік 11 жніўня 2020 года. З 12 жніўня жонка заявіла пра ягонае знікненне.

23 жніўня цела Мікіты знайшлі ў лесе ў раёне вуліцы Парніковай у Мінску. Паводле інфармацыі СК, ягоная смерць не носіць крымінальнага характару.

Сям’я Мікіты Крыўцова не пагадзілася з версіяй «самагубства» і падала заяву ў Следчы камітэт.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?