Аляксандр Лукашэнка прыняў з дакладам першага намесніка прэм'ер-міністра Мікалая Снапкова і міністра фінансаў Юрыя Селіверстава, перадае БЕЛТА.

Гаворка ішла аб выкананні дзяржаўнага бюджэту і мясцовых бюджэтаў.

«Пры гэтым хачу звярнуць вашу ўвагу на тое, каб вы перш за ўсё мне адказалі на пытанне наконт ўплыву бюджэту на фарміраванне заробку. Мы дамовілася, што ў бюджэтнікаў ён павінен быць 80% ад сярэдняга па краіне. Натуральна, бюджэт істотна ўплывае і на пенсіі нашых людзей. Вось пенсіі — гэта святое».

Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што ўзровень пенсій павінен складаць 40% ад сярэдняй зарплаты, чаго б гэта ні каштавала. «Ветэраны аказаліся нашымі самымі ўстойлівымі і надзейнымі людзьмі, фактычна апорай нашай дзяржаўнасці ў гэты няпросты перыяд. Ні ў якім выпадку іх нельга пакрыўдзіць. Калі мы іх пакрыўдзім — значыць, мы проста не ўлада і не дзяржава», — заявіў Аляксандр Лукашэнка.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?