Яшчэ адна беларуская газета стала ахвярай паломкі станка ў друкарні «Беларускі дом друку». На гэты раз не пашанцавала свежаму нумару «БелГазеты». Пра гэта Еўрарадыё распавёў галоўны рэдактар выдання Кірыл Жываловіч.

Іронія ў тым, што пэўная частка нумара «Белгазеты» прысвячаецца менавіта спробе разабрацца, чаму ў дзяржаўнай друкарні ламаецца друкарская машына, калі туды прыходзяць недзяржаўныя выданні з нязручным кантэнтам.

Раней «Беларускі дом друку» не змог надрукаваць тры нумары «Камсамольскай праўды» і адзін нумар «Народнай волі». У кожным з іх асвятляліся вулічныя пратэсты ў Беларусі.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна