CityDog.by

CityDog.by

Усе супрацоўнікі мінскага офіса «Яндэкс», дзе раней прайшлі ператрусы, працуюць дыстанцыйна, частка пакінула горад. Пра гэта 42.TUT.BY паведамілі ў прэс-службе кампаніі.

— У мінскім офісе працуе каля 300 чалавек. Сам офіс, як і іншыя офісы Яндэкса, ужо некалькі месяцаў зачынены для наведвання, таму ўсе супрацоўнікі Яндэкса працуюць на дыстанцыйным рэжыме. Некаторыя супрацоўнікі з'ехалі з горада, — распавялі нам.

Выданне The Bell піша са спасылкай на двух суразмоўцаў, «знаёмых з сітуацыяй у беларускім офісе», што частка супрацоўнікаў на мінулым тыдні кампанія вывезла ў Расію — але пакуль што гаворка ідзе не пра большасць, а пра некаторых супрацоўнікаў, удакладніў адзін з іх.

Частка з тых, хто з'язджаць з краіны адмовіўся, адправілі з Мінска «на дачы», патлумачыў іншы суразмоўца The Bell. Для вырашэння праблемы беларускага офіса ў кампаніі дзейнічае спецыяльны аперштаб: ён дапамагае вырашаць пытанні бяспекі мясцовых супрацоўнікаў і аказвае юрыдычную дапамогу тым, каму яна патрабуецца, кажа яшчэ адзін суразмоўца The Bell.

13 жніўня ў офісах «Яндэкса» і Uber у Мінску прайшлі ператрусы. Пазней «Яндэкс» паведаміў, што гэта былі прадстаўнікі ГУБАЗіК.

«Некалькі супрацоўнікаў Яндэкса знаходзіліся ў гэты час у офісах — адзначыла прэс-служба. — У ходзе ператрусу ніякае абсталяванне або дакументы канфіскаваныя не былі. У пратаколе ператрусу поўная інфармацыя аб яго абгрунтаванні не прадстаўленая. Па сканчэнні ператрусу супрацоўнікі Яндэкса не затрымліваліся».

Прэс-служба МУС пакуль не назвала афіцыйную прычыну, аднак двое крыніц The Bell сцвярджаюць, што аператыўнікі хацелі атрымаць звесткі аб паездках сэрвісу «Таксі». Зрабіць гэтага ім не ўдалося, кажуць абодва.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна