Tut.by

Tut.by

Сябра Каардынацыйнай рады, экс-дырэктар Купалаўскага тэатра Павел Латушка ў якасці сведкі прыйшоў на допыт па крымінальнай справе ў Следчы камітэт, піша Tut.by.

Будынак цэнтральнага апарата СК яшчэ да прыезду Паўла Латушкі з двух бакоў абгарадзілі, дзяжураць экіпажы ДАІ, аўтазакі і супрацоўнікі ў цывільным.

— Я ўпэўнены, што Каардынацыйная рада не выконвае ніякіх дзеянняў, якія б парушалі заканадаўства РБ, не ставіць мэтай захоп улады. Мы ставім толькі адну мэту — каб пачаўся дыялог па выхадзе з палітычнага крызісу, у якім аказалася наша краіна. Усе нашы прапановы знаходзяцца ў рамках заканадаўства і Канстытуцыі, — сказаў Латушка.

Ён таксама заявіў, што распачатая крымінальная справа маральна ўздзейнічае на членаў КР. Гэта ціск, па яго думку, накіраваны на тое, каб людзі выходзілі са складу рады. Перш за ўсё ціск ажыццяўляецца на Прэзідыум рады.

— Усё зроблена для таго, каб рада як грамадзянская платформа перастала існаваць. Няма іншага выхаду, акрамя як дыялог.

Я хацеў бы сказаць пра сімвалізм гэтай сітуацыі — 4 верасня мінулага года прадстаўнікі Цэнтральнага апарата СК усіх рэгіёнаў Беларусі наведалі Купалаўскі тэатр, спектакль «Рэвізор» паводле п'есы Гогаля.

Гэта такая іронія, ведаеце, мне здаецца, што сёння грамадства з'яўляецца рэальным рэвізорам, а не праваахоўная сістэма, таму што фактычна на сёння не заведзена ніводнай крымінальнай справы з-за катаванняў у дачыненні да грамадзян нашай краіны падчас затрыманняў і пры ўтрыманні ў ізалятарах. Таму мы спадзяемся, што закон будзе перадусім, — сказаў ён.

А 14-й у СК на допыт запрошана Святлана Алексіевіч. 

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна