З 24 жніўня па распараджэнні міністра абароны праводзіцца трэці этап комплекснай праверкі баявой гатоўнасці Узброеных сіл, паведамляе прэс-служба Мінабароны.

Мэта праверкі — ацэнка здольнасці і гатоўнасці воінскіх часцей выканаць задачы па прызначэнні ў дынамічнай абстаноўцы, днём і ноччу, а таксама ўдасканаленне баявой вывучкі войскаў.

У ходзе праверкі прадугледжваецца прывядзенне асобных вайсковых часцей у найвышэйшыя ступені баявой гатоўнасці з прызывам вайскоўцаў з запасу.

Праверка завершыцца правядзеннем тактычнага вучэння.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?