У цэнтры Мінска праходзіць акцыя салідарнасці з палітвязнямі.

У акцыі бярэ ўдзел некалькі дзясяткаў чалавек. Міліцыя закрыла для праходу частку праспекта Незалежнасці ўздоўж будынкаў МУС і КДБ. Таму некалькі дзясяткаў пратэстоўцаў стаяць на іншым баку.

Праз нейкі час на праспекце (які ДАІ загадзя перакрыла) з'явілася арганізаваная калона машын з афіцыйным сцягам Беларусі, пратэстоўцы сустрэлі яе воклічамі «Ганьба!». 

У выніку ля кнігарні «Падпісныя выданні» на праспекце Незалежнасці сабралася каля тысячы чалавек. 

Бліжэй да 19-й удзельнікі мірнага пікету накіраваліся на плошчу Незалежнасці, дзе штовечар збіраюцца незадаволеныя вынікамі выбараў. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?