Выканаўчага дырэктара грамадскай арганізацыі «Адкрытая Расія» Андрэя Піваварава і членаў пецярбургскага аддзялення Данііла Патапава і Аляксандра Федасеева затрымалі на расійска-беларускай мяжы, яны ехалі назіраць за выбарамі прэзідэнта, піша РБК.

«Усе астатнія пасажыры праехалі спакойна, а іх знялі з рэйса. Яны паспелі нам гэта паведаміць, пасля гэтага сувязь з імі перарвалася, да гэтага часу мы не можам да іх датэлефанавацца», — удакладнілі ў арганізацыі. Члены «Адкрытай Расіі» прыехалі да мяжы рознымі аўтобусамі.

Адвакат арганізацыі некалькі разоў спрабаваў даведацца ў супрацоўнікаў памежнага пункта, дзе спынілі мужчын, іх месцазнаходжанне. У выніку яму паведамілі, што Патапава і Федасеева вязуць у Пскоў з невядомымі мэтамі. Дзе знаходзіцца Півавараў, пакуль што невядома.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0