У Гомелі яшчэ аднаго незалежнага назіральніка пазбавілі акрэдытацыі. Артур Сініла зафіксаваў на ўчастку значнае завышэнне яўкі выбаршчыкаў у пратаколах. На наступны дзень яму паведамілі пра пазбаўленне акрэдытацыі за «распаўсюд ілжывай інфармацыі ў інтэрнэце», пішуць «Моцныя навіны».

Як распавядае Артур, раніцай ён прыйшоў на ўчастак, яго не пусцілі і ўручылі рашэнне камісіі №4. У ім гаворыцца, што назіральнікі ад БРСМ і прафсаюза работнікаў адукацыі паведамілі аб вядзенні здымкі і апытаннях выбаршчыкаў незалежным назіральнікам. Акрамя таго, у дакуменце сказана, што Сініла А. В. распаўсюджваў ілжывую інфармацыю ў сетцы інтэрнэт. На гэтых падставах назіральніка пазбавілі акрэдытацыі.

Назіральнік хацеў прайсці на ўчастак у якасці выбаршчыка, бо адносіцца да яго, але зрабіць гэтага яму таксама не ўдалося.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0