Фота Настассі Уткінай

Фота Настассі Уткінай

Грыбнік знік 29 ліпеня, каля 19.00. Паехаў з жонкай збіраць грыбы. Каля 19.00 жонка вярнулася да аўтамабіля. Мужа ні ў машыне, ні побач не было. Яго рэчы і грыбы ляжалі ў аўтамабілі, піша Рэгіянальная газета.

— Сёння, каля 6-й раніцы ля в. Добравічы двое мясцовых жыхароў ехалі на працу. Яны пачулі з лесу крык аб дапамозе. Калі пад’ехалі туды, убачылі знясіленага мужчыну. Той толькі змог сказаць, як яго завуць, і даў нумар тэлефона сваёй маці, што жыве ў Барысаве. Больш нічога сказаць не змог. Мясцовыя патэлефанавалі маці знойдзенайнага, тая — жонцы, жонка — у Вілейскі РАУС.

Мужчыну даставілі ў медустанову.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0