Супрацоўнікі ўпраўлення па наркакантролі і супрацьдзеянні гандлю людзьмі ГУУС Мінгарвыканкама пры сілавой падтрымцы АМАПа ў Магілёве затрымалі падазраванага ў педафіліі, паведамляе прэс-служба міліцыі.

Малады чалавек больш за два гады вёў актыўную перапіску з малалетнімі ў сацсетках. Пад жаночым нікам ён знаёміўся з дзяўчынкамі 11-12 гадоў з Мінска, Магілёва і іншых гарадоў, вёў з імі адкрытыя размовы на інтымныя тэмы. Калі ж тыя ішлі на кантакт, прапаноўваў «падзарабіць». За дзеянні сэксуальнага характару абяцаў 15 рублёў. Такую прапанову атрымалі больш за 60 малалетніх.

Хлопец хаваўся пад жаночай аватаркай, ён працаваў інжынерам на адным з сталічных прадпрыемстваў, раней да крымінальнай адказнасці не прыцягваўся.

Праваахоўнікі высветлілі, што ў Мінску мужчына здзейсніў сэксуальныя дзеянні ў дачыненні да малалетняй.

Падчас затрымання ў яго канфіскаваныя камп'ютарная тэхніка і мабільны тэлефон з матэрыяламі парнаграфічнага характару. На дадзены момант устанаўліваюцца іншыя асобы, якія маглі пацярпець ад злачынных дзеянняў падазраванага.

Міліцыя таксама нагадвае дзецям і падлеткам пра правілы паводзінаў у сацсетках.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0