У тэлеграм-канале журналіста Арцёма Гарбацэвіча быў апублікаваны зварот да міліцыі кіраўніка МУС Юрыя Караева.

Відэа не апублікавана афіцыйна, але актыўна распаўсюджваецца паміж работнікаў МУС.

«Вам дадзена права дзейнічаць ад імя дзяржавы, абараняць інтарэсы грамадзян і іх жыццё. І памятайце, выконваючы службовыя абавязкі, вы можаце разлічваць на ахову сваіх правоў і законных інтарэсаў. Актыўная пазіцыя МУС і існуючае заканадаўства дазваляюць абараніць гонар і годнасць кожнага з вас», — сказаў Караеў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0