Фота Вадзіма Заміроўскага
Прыватная лабараторыя «Сінэво» пачала тэставанне на антыцелы да COVID-19, а ў сераду, 5 жніўня, такія тэсты пачне рабіць яшчэ адзін прыватнік — лабараторыя «Сінлаб», піша Tut.by.
3 жніўня лабараторыя «Сінэво» пачала рабіць тэсты на антыцелы да COVID-19. Кроў бяруць з вены і здаць тэсты можна ў любой лабараторыі па краіне: у Мінску, Баранавічах, Бабруйску, Брэсце, Віцебску, Ганцавічах, Гомелі, Гродне, Жлобіне, Лідзе, Магілёве, Мазыры, Маладзечне, Наваполацку, Оршы, Пінску, Полацку, Рэчыцы, Светлагорску, Слуцку, Смаргоні і Салігорску. Тэст разам з паслугай рэгістрацыі заказу і ўзяццем біяматэрыялу абыйдзецца ў 31 рубель 13 капеек. Папярэдні запіс не патрэбны, кроў здаецца нашча ці толькі праз мінімум чатыры гадзіны пасля ежы.
У сераду, 5 жніўня, тэсты на антыцелы да COVID-19 пачнуць праводзіць у яшчэ адной прыватнай лабараторыі — «Сінлаб» (25 рублёў 87 капеек). Тэст таксама можна будзе здаць па ўсіх філіялах: у Мінску, Віцебску, Барысаве, Гомелі, Гродне, Навагрудку, Слуцку, Ваўкавыску і Салігорску.
Тэст на антыцелы вызначае наяўнасць антыцелаў класа M і G ў крыві.