«Мінск-Навіны» паведамляюць, што на выбарчых участках 9 жніўня з 8:00 да 20:00 арганізуюць працу стацыянарных буфетаў.

У продажы будзе шырокі асартымент прадукцыі грамадскага харчавання, харчовых і нехарчовых тавараў. Акрамя таго, пройдуць дэгустацыі, майстар-класы, выставы-кірмашы рамеснікаў. Будзе арганізаваны гандаль і на прылеглых да выбарчых участкаў тэрыторыях.

Нацэнка на прадукты будзе невысокай — не больш за 40 %.

Таксама падчас датэрміновага галасавання, 4-8 жніўня, з 10:00 да 20:00 паблізу выбарчых участкаў таксама арганізуюць выязны гандаль.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0