Дырэктар Парка высокіх тэхналогій Усевалад Янчэўскі ў эфіры АНТ на пытанне пра ролю былога кіраўніка ПВТ Валерыя Цапкалы адказаў, што Парк стаў прывабным для інвестараў менавіта праз прынятыя Лукашэнкам рашэнні.

«Чаму ён стаў прывабным? Таму што былі прынятыя рашэнні прэзідэнтам. І не толькі дэкрэт. Бо і кампаніі, і інвестары, усе, хто хочуць пачаць новую справу, яны глядзяць на сукупнасць абставін, на атмасферу. Яны глядзяць на агульнае стаўленне, на іншыя рашэнні, на адносіны кіраўніка дзяржавы. Яны глядзяць не толькі на мёртвую літару, якая запісаная ў дэкрэце, а на жывую справу, на тое, як адбываецца ў «жыцці». Яны прыслухоўваюцца да слоў, спрабуюць зразумець і адчуць гэтую атмасферу», — адзначыў кіраўнік ПВТ.

«Прэзідэнт, на жаль, ён насамрэч, асабліва ў гэтай сферы, вельмі сціплы. Ён ні разу не распавёў аб вялікай рабоце, і не толькі пра дэкрэт, але і пра іншыя рашэнні і даручэнні, якія ім прымаліся для таго, каб стварыць вакол Парка выдатную, спакойную атмасферу. Натуральна, гэта яго воля. Хто падпісаў гэтыя дэкрэты, і першы, і другі? Кіраўнік дзяржавы! Любы нармальны чалавек паглядзіць на тое, чые гэта рашэнні былі, чый подпіс і воля. Я вось дырэктар, што я б зрабіў, калі б не было рашэнняў прэзідэнта?» — падкрэсліў Усевалад Янчэўскі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0