Кандыдатка ў прэзідэнты Святлана Ціханоўская падчас наведвання Баранавіч паведаміла пра затрыманне блогера Мікалая Маслоўскага.
«Гэта яшчэ не спынілася, усё працягваецца», — паведаміла яна.
Мікалай Маслоўскі з'яўляецца даверанай асобай кандыдаткі ў прэзідэнты Святланы Ціханоўскай.
Як піша Радыё Свабода, блогера затрымалі падчас стрыму.
Ён паспеў сказаць, што хоча пагутарыць пра фатаграфаванне бюлетэняў выбаршчыкамі падчас галасавання.
У гэты час да яго падышлі невядомыя, і трансляцыя спынілася.