Дзяржаўны сакратар Савета бяспекі Андрэй Раўкоў распавёў журналістам аб далейшых мерах пасля затрымання пад Мінскам расійскіх баевікоў, паведамляе БелТА.

Ён ахарактарызаваў сітуацыю як «вельмі непрыемны факт», які не пацверджаны Расійскай Федэрацыяй. «Таму што калі б ажыццяўлялася перакідка кудысьці прыватнай ваеннай кампаніі, тым больш праз тэрыторыю Беларусі, напэўна, па лініі нейкіх адмысловых службаў былі б пэўныя тлумачэнні. Таму што гэта вельмі сур'ёзнае пытанне. Але атрымалася так, што ні па лініі ФСБ, ні па лініі ГРУ, ні па якой іншай структуры такой інфармацыі не атрымлівалі», — сказаў Андрэй Раўкоў.

Лукашэнка на нарадзе паставіў шэраг задач для элементаў сістэмы забеспячэння нацыянальнай бяспекі. Задачы ў тым ліку датычацца работы Міністэрства замежных спраў па адпраўцы запытаў і запрашэння паслоў і Расійскай Федэрацыі, і Украіны для тых ці іншых тлумачэнняў і абмеркавання адпаведных пытанняў. «Ужо цяпер, па наяўнай інфармацыі па выніках апытанняў гэтых людзей, каля 14 чалавек — гэта тыя, якія праходзілі па праграме ўліку людзей, былі зафіксаваныя на Данбасе. Таму запрашаецца і пасол Украіны па гэтым пытанні», — канстатаваў дзяржсакратар Савета бяспекі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0