Фота Дзмітрыя Брушко ад 24 чэрвеня 2020 года, Tut.by

Фота Дзмітрыя Брушко ад 24 чэрвеня 2020 года, Tut.by

На вуліцы Мазурава ў Мінску сёння прарвала трубу, уцечка лакалізаваная, але ў наступныя двое сутак магчыма пагаршэнне якасці вады, паведамілі БелТА ў Мінсводаканале.

«Па стане на 11:45 уцечка вады лакалізаваная, ціск вады ў спажыўцоў Маскоўскага і Фрунзенскага раёнаў Мінска адноўлены. Магчыма пагаршэнне якасці вады ў наступныя двое сутак», — сказалі на прадпрыемстве.

Спецыялісты растлумачылі, што прарыў выкліканы пашкоджаннем у сетцы Д900 мм на вул. Мазурава — вуліца Панчанкі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0