Здарэнне адбылося раніцай 28 ліпеня ў Мінскім раёне, паведамляе СК.
У рэанімацыю была дастаўлена 19-гадовая дзяўчына. Яна была ў кватэры са знаёмымі, села на падаконнік, але не ўтрымала раўнавагу і выпала з шостага паверха.
У цяжкім стане дзяўчына шпіталізаваная.
Следчыя правялі агляд месца здарэння, апыталі відавочцаў, суседзяў.





