28 ліпеня даішнікі ў Гомелі ўбачылі каршэрынгавы аўтамабіль «Фольксваген», які рухаўся з няўключаным блізкім святлом фар у цёмную пару сутак. Міліцыянеры вырашылі спыніць аўтамабіль.
Кіроўца праігнараваў гэтае патрабаванне, павялічыўшы хуткасць аўтамабіля. Пачаўся пераслед.
У адной з дваровых тэрыторый, калі кіроўца заехаў у тупік і ўжо не меў магчымасці выехаць, ён разам з таварышамі-пасажырамі сталі выбягаць з машыны, якая наехала на два прыпаркаваныя аўтамабілі.
Праваахоўнікі затрымалі кіроўцу. Ім аказаўся 19-гадовы «бяспраўнік», які ўзяў каршэрынг у арэнду па чужых дакументах.





