Кандыдат у прэзідэнты Андрэй Дзмітрыеў у тэлезвароце на БТ заклікаў выбаршчыкаў і незалежных кандыдатаў да адзінства.

Дзмітрыеў упэўнены: усю Беларусь ахапіў пратэстны рух, рух за новага прэзідэнта Беларусі. Рух аб'яднаў прадстаўнікоў усіх слаёў грамадства.

Паводле Дзмітрыева, «стары прэзідэнт надзвычайна не паважае беларусаў».

— Не важна, калі стары прэзідэнт перастаў верыць у беларускі народ, не важна, калі вам надакучыла чакаць, калі ў Беларусі створаць умовы, калі можна будзе не проста выжываць, а жыць і радавацца жыццю. Важна, што нас у руху за новага прэзідэнта — большасць. І мы маем права абраць новага прэзідэнта.

Дзмітрыеў нагадаў, што кандыдатамі ў прэзідэнты не сталі многія папулярныя ў краіне людзі.

Дзмітрыеў параўнаў «старога прэзідэнта» са старым мабільным тэлефонам, які яшчэ можа тэлефанаваць, але больш сучасныя функцыі яму не даступныя.

Кандыдат таксама заклікаў людзей насіць белыя бранзалеты, зарэгістравацца ў сістэме «Голас», ісці назіральнікамі на выбары.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0