Фота Мінабароны

Фота Мінабароны

Міністэрства абароны Беларусі ў сваім тэлеграм-канале абвяргае інфармацыю іншых тэлеграм-каналаў пра перавод у Мінск 70% складу 103-й мабільнай брыгады (дыслакуецца ў Віцебску).

«Чарговы фэйк ад тэлеграм-каналаў. Пішуць, што «70% складу 103-й мабільнай брыгады з 18 ліпеня знаходзяцца ў Мінску. Будуць знаходзіцца і пасля выбараў. Ім аддадзены адпаведныя загады». Цяжка ўявіць, дзе можна схаваць больш за паўтары тысячы бравых дэсантнікаў (і гэта толькі з адной брыгады), а галоўнае — навошта іх хаваць?» — гаворыцца ў паведамленні Мінабароны.

Там таксама зазначаюць, што 1-2 жніўня ў Мінску пройдуць святочныя мерапрыемствы да дня Паветра-дэсантных войскаў. «Блакітныя берэты з Віцебска ў сталіцу таксама прыбылі, іх менш батальёна — цалкам дастаткова, каб выступіць на свяце 1 жніўня», — адзначаецца ў паведамленні.

«2 жніўня 103 брыгада па традыцыі расчыніць дзверы для ўсіх жадаючых. Пераканацца, што віцебскія дэсантнікі на месцы, можна будзе нават асабіста. Блакітныя берэты чакаюць у госці ўсіх, але рады будуць толькі тым, хто за свае словы адказвае», — адзначылі ў Мінабароны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0