На тэрыторыі мясцовай звалкі ў Бярозе прапалі тры фотапасткі, паведамляе абласная міліцыя.
Высветлілася, што іх скраў 30-гадовы хлопец. Ён прыйшоў на палігон, пабачыў абсталяванне, зняў яго са слупоў і аднёс дадому.
Дома націснуў на кнопку, пачуў пстрык і ўбачыў сваё фота на экране. Паспрабаваў іх выдаліць, але было позна — фатаграфіі былі адпраўленыя на электронную пошту ЖКГ, і іх адразу атрымала міліцыя.
Хлопца хутка затрымалі.





