Расіі і Беларусі неабходна правесці інвентарызацыю інтэграцыйных дарожных карт, сканцэнтраваўшы ўвагу на эканамічнай інтэграцыі і прыбраўшы непатрэбную палітызацыю працэсу. Пра гэта заявіў у панядзелак журналістам пасол Расіі ў Беларусі Дзмітрый Мезенцаў, паведамляе ТАСС.

«Перамовы, якія правялі Міхаіл Уладзіміравіч Мішусцін і Раман Аляксандравіч Галоўчанка ў Маскве 14 ліпеня і ў Мінску 17 ліпеня, пацвярджаюць узаемную высокую зацікаўленасць бакоў. Пытанне ў тым, што трэба садзіцца за стол перамоваў і размаўляць, весці інвентарызацыю інтэграцыйных дарожных карт і бачыць рэальную перспектыву», — адзначыў пасол.

Мезенцаў лічыць, што ў гэтым напрамку трэба «праяўляць волю, напорыстасць», дзейнічаць «без боязі і залішняй і непатрэбнай палітызацыі інтэграцыйнай работы Саюзнай дзяржавы».

Дыпламат адзначыў, што яму невядома пра тое, ці захоўваюцца планы стварэння наднацыянальных органаў у межах Саюзнай дзяржавы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0