Фота Надзеі Бужан

Пра гэта кандыдат у прэзідэнты Беларусі Святлана Ціханоўская заявіла ў інтэрв'ю «Медузе».

«Я лічу, што Беларусі не патрэбна Саюзная дзяржава. Беларусь павінна быць незалежнай самастойнай дзяржавай. Нам патрэбныя звычайныя міждзяржаўныя сувязі, ніякіх дадатковых дамоваў не трэба. Тады не ўзнікае і лішніх спакус кагосьці кудысьці далучаць. Мы і так сябруем, у нас мноства сувязяў — сяброўскіх, роднасных. Вядома, адносіны павінны быць добрымі, трэба працягваць развіваць эканамічныя сувязі. Але ўсё гэта павінна быць на роўных, у інтарэсах абедзвюх краін», — лічыць Ціханоўская.

«Незалежнасць — наша абсалютная каштоўнасць, мы яе не прадаём, мы ёю не гандлюем, мы нават не абмяркоўваем гэтае пытанне. Мы мірныя людзі і будзем сябраваць з усімі, але толькі ў інтарэсах уласнай краіны. Мы павінны стварыць партнёрства на роўных, а не залежнасць ад газавай або крэдытнай «іголкі», — падкрэсліла Святлана Ціханоўская.

«Зразумела, што Расія — наш сусед, а гэта азначае, што нам патрэбныя добрыя адносіны. Таму мы вельмі зацікаўленыя ў тым, каб Расія была дэмакратычнай цывілізаванай дзяржавай», — мяркуе яна.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру