Балгарыя падоўжыць рэжым надзвычайнай эпідэміялагічнай сітуацыі да канца жніўня. Пра гэта ў панядзелак на брыфінгу паведаміў прэм'ер-міністр краіны Бойка Барысаў, піша ТАСС.
«Эпідэміялагічная сітуацыя неспрыяльная, прынятае рашэнне, і міністр аховы здароўя выпусціць распараджэнне аб працягу надзвычайнай эпідэміялагічнай сітуацыі на адзін месяц», - паведаміў кіраўнік урада.
Апроч таго, у Балгарыю пры наяўнасці адмоўнага тэсту на каранавірус, зробленага не раней за 72 гадзіны перад перасячэннем мяжы, будуць дапушчаныя турысты з Малдовы, Ізраіля, Сербіі, Кувейта і Паўночнай Македоніі.
Атрымліваецца, што для беларусаў адносна не дарагая Балгарыя гэтым летам канчаткова закрыта.
За апошнія суткі ў Балгарыі выяўлена 115 выпадкаў каранавіруса, на 74 менш за дзень раней. Усяго з пачатку пандэміі 10 427 выпадкаў. Усяго за час эпідэміі ў краіне зафіксавана 340 смяротных выпадкаў.





