Фота Надзеі Бужан

Фота Надзеі Бужан

Святлана Ціханоўская апублікавала перадвыбарную праграму. Яна чарговы раз звяртае ўвагу на тое, што збіраецца стаць прэзідэнтам для таго, каб вярнуць беларусам права выбару. Галоўнай мэтай яна называе правядзенне сумленных выбараў з удзелам усіх альтэрнатыўных кандыдатаў.

Вось што яна прапануе:

— прызначыць шэсць новых незалежных членаў Цэнтральнай выбарчай камісіі, уключаючы старшыню і выдаць указ аб правядзенні новых выбараў прэзідэнта;

— сістэму выбарчых камісій сфармаваць так, што ў іх будуць уключаны прадстаўнікі ўсіх зацікаўленых палітычных партый, розных грамадскіх арганізацый, а таксама, у АБАВЯЗКОВЫМ парадку, прадстаўнікі кандыдатаў у прэзідэнты;

— на кожным участку будуць усталяваныя празрыстыя скрыні і камеры, якія б вялі анлайн-трансляцыю;

— кожны бюлетэнь будзе дэманстравацца назіральнікам, і толькі пасля гэтага змяшчацца ў стос галасоў за кандыдата

— давераныя асобы кандыдатаў будуць мець права патрабаваць пераліку галасоў за любога кандыдата на любым участку;

— датэрміновае галасаванне будзе дапускацца ў выключных выпадках;

— усім кандыдатам будуць прадастаўленыя роўныя магчымасці для агітацыі, без злоўжывання службовым становішчам.

У пераходны перыяд, да правядзення новых выбараў, краінай будуць кіраваць тыя ж чыноўнікі, што і цяпер, за выключэннем тых, хто груба і адкрыта парушаў закон.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0