Следчы камітэт у сваім тэлеграм-канале пракаментаваў напад на аднаго з начальнікаў Брэсцкага ДАІ , што здарыўся сёння раніцай.
«Сёння, 27 ліпеня, прыкладна ў 8.55 у кабінет начальніка міжраённага аддзела ДАІ УУС Брэсцкага аблвыканкама прыйшоў 70-гадовы жыхар Брэсцкага раёна.
Ён дастаў самаробную прыладу, накіраваў яе ў бок работніка ДАІ і зрабіў некалькі стрэлаў.
Міліцыянт аператыўна зрэагаваў на сітуацыю, што дапамагло яму пазбегнуць ранення. Ён не пацярпеў.
Начальнік МРЭА ў гэты дзень праводзіў прыём грамадзян.
УСК па Брэсцкай вобласці ў дачыненні да мужчыны распачата крымінальная справа па ч. 1 арт. 14 і п. 10 ч. 2 арт. 139 (замах на забойства асобы ў сувязі з ажыццяўленнем ею службовай дзейнасці) Крымінальнага кодэкса Беларусі. Падазраваны затрыманы, з ім працуюць следчыя. Будзе прызначаная псіхолага-псіхіятрычная экспертыза на прадмет устанаўлення псіхічнага стану мужчыны».
Стралялі ў аднаго з кіраўнікоў брэсцкай ДАІ





